13.07.2013 — Ежа Замест Бомб, Мінск — Міхайлаўскі сквер.

Штотыднёвая акцыя “Ежа Замест Бомб/FOOD NOT BOMBS” прайшла ў гэтую суботу ў Мінску ў Міхайлаўскім скверы.
Атрымалася накарміць і апрануць (таксама раздавалі вопратку) каля 20 чалавек, якія наведалі раздачу.


У гатоўцы выкарыстоўваліся не толькі купленыя за ўласныя сродкі, але і некаторыя фрыганскія прадукты : знойдзеная (і клапатліва адабраная) на сметніках гапермаркетаў ежа, прыдатная да ўжывання, але апынуўшаяся там з-за неналежнага таварнага выгляду.
Падаецца абсалютна абсурдным выкідаць ежу падчас таго, як голад у ліку самых распаўсюджаных прычын смяротнасці на планеце, аднак гэта звычайная з’ява ў капіталістычнай сістэме. Палітыка гіпермаркетаў дазваляе выкідаць за знешні не таварны выгляд абсалютна прыдатныя для ўжывання прадукты, часам нават дэлікатэсныя, у той час як вялікая колькасць людзей рады нават лусце хлеба – гэта адбываецца ў любой развітай дэмакратычнай краіне. І як пратэст супраць гэтага з’явіўся рух фрыганства, які аказаўся актуальным і ў Беларусі.
Гэтым разам пашанцавала “здабыць” некалькі кг вішні, з якой быў звараны кампот, а таксама морквы, таматаў чэрры і зеляніны, якія былі выкарыстаны для “кароннай” фнбшнай стравы “рыс з тушанай гароднінай і карры”. Атрымалася смачна!

Дэфецыт – гэта міф!
Ежа – гэта права, а не прывелей!

Усе зацікаўленыя далучыцца ці падтрымаць ініцыятыву
могуць пісаць нам на пошту: fnb-minsk [at] riseup.net
Ці прыходзіць на месцы раздач:
Субота: 13.20 Міхайлаўскі сквер
15.00 Сквер С. Балівара
Нядзеля: 14.00 Ст.м. Усход, сквер каля ТЦ “Счастье”

Запись опубликована в рубрике Новости с метками , , , . Добавьте в закладки постоянную ссылку.